«Усім установам грамадзкага харчаваньня, адпачынку, забаўляльным і гандлёвым цэнтрам нагадваю: выкананьне заканадаўства аб дзяржаўнай мове, культуры, грамадзкім парадку і патрабаваньняў ваеннага становішча ёсьць абавязковым», — падкрэсьліў Алег Кіпер.
Кіраўнік вобласьці даручыў кіраўнікам усіх дэпартамэнтаў абласной адміністрацыі зрабіць усё, каб папярэдзіць падобныя парушэньні, і патлумачыць прадпрымальнікам вымаганьні заканадаўства.
«Адэса — украінскі горад. І тут павінна гучаць Украіна», — заявіў Алег Кіпер.
Інцыдэнт у клюбе Palladium адбыўся 31 кастрычніка. У часе вечарыны на Гэлаўін дыджэй уключыў запіс расейскамоўнай песьні «Гламур» у выкананьні беларускіх музыкаў Nkeeei, uniqe, Artem Shilovets і Wipo.
Арцём Шылавец — папулярны рэп-выканавец, паходзіць зь Менску. Згодна зь яго афішай, ён найчасьцей выступае з канцэртамі ў Расеі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Яшчэ адзін беларускамоўны тэатар дадаў у рэпэртуар расейскамоўны спэктакль