Віцебскі абласны суд пачынае разгляд завочнай справы ў дачыненьні да Алены Жылачкінай (Жываглод), Зарыны Сарокінай, Алега Давыдчыка і Цімафея Малахоўскага.
У чэрвені КДБ паведамляў, што яны маюць дачыненьне да так званага «экстрэмісцкага фармаваньня» «Сумленныя людзі».
Справу будуць разглядаюць у рамках так званага «спэцыяльнага вядзеньня», гэта значыць завочна, у адсутнасьць абвінавачаных.
Ім інкрымінуюць шэраг артыкулаў Крымінальнага кодэксу, сярод якіх «дыскрэдытацыя Беларусі» (арт. 369-1 КК), «распальваньне варожасьці» (ч. 3 арт. 130 КК); «абраза і паклёп на Лукашэнку» (ч. 2 арт. 368, ч. 1 арт. 367 КК); «заклікі да санкцыяў супраць Рэспублікі Беларусь» (ч. 3 арт. 361 КК) і іншыя, піша праваабарончы цэнтар «Вясна».
Паводле вэрсіі Генэральнай пракуратуры Беларусі, удзельнікі ініцыятывы «Сумленныя людзі» зь ліпеня 2020 па верасень 2025 году нібыта «ажыцьцяўлялі злачынную дзейнасьць на тэрыторыі Беларусі, Украіны, Польшчы і Літвы».
У ліпені 2022 года Аляксандр Лукашэнка падпісаў закон, які ўвёў працэдуру «спэцыяльнага вядзеньня». Яна дазваляе праводзіць сьледзтва і суды без абвінавачанага.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Польскі дыплямат: Беларуская стратэгія выжываньня можа аказацца больш эфэктыўнай, чым паўстаньні ці рэвалюцыі- «Сумленныя людзі» — ініцыятыва дзеля разьвіцьці грамадзянскай супольнасьці ў Беларусі, заснаваная з мэтай перашкодзіць фальсыфікацыям на прэзыдэнцкіх выбарах 2020 году.
- Арганізацыя была адной з стваральнікаў плятформы «Голас».
- Пасьля жорсткага здушэньня пратэстаў і падчас рэпрэсіяў, што разгарнуліся ў краіне, арганізацыя арганізавала кампаніі дапамогі пацярпелым. У 2021 годзе разам з плятформамі «Зубр» і «Голас» «Сумленныя людзі» апублікавалі справаздачу, у якой даказалі перамогу Сьвятланы Ціханоўскай у першым туры выбараў.
- Бальшыня ўдзельнікаў ініцыятывы мусілі пакінуць Беларусь, але працягваюць весьці праекты барацьбы з прапагандай, разьвіцьця палітычнай пісьменнасьці, займаюцца падтрымкай актывістаў, якія пацярпелі ад палітычнага перасьледу.