У Нацыянальным статыстычным камітэце Беларусі (Белстат) паведамілі, што ў студзені–верасьні 2025 году экспарт беларускіх тавараў склаў 29,59 мільярда даляраў, а імпарт замежных — 34,142 мільярда даляраў.
Як вынікае з гэтай інфармацыі, гандлёвае сальда застаецца адмоўным (імпарт перавышае экспарт). За гэты пэрыяд яно вырасла да 4,551 мільярда даляраў. У студзені–жніўні імпарт тавараў у Беларусь перавысіў экспарт на 3,8 мільярда даляраў.
У паведамленьні Белстату адзначаецца, што экспарт зьнізіўся на 2,9% у параўнаньні з студзенем–верасьнем 2024 году, а імпарт павялічыўся на 1,6 %.
Гэтая статыстыка ня ўлічвае гандлю паслугамі, зьвесткі пра яго не апублікавалі.
Статыстычны камітэт з 2021 году не дае інфармацыі пра замежны гандаль Беларусі з паасобнымі краінамі сьвету. Ведамства дае толькі зьвесткі аб гандлі з краінамі СНД і з астатнім сьветам.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Продаж беларускіх тавараў у Эўразьвяз упаў у 8 разоў, у Бразылію — у 11,4 раза. Як улады Беларусі шукалі альтэрнатыву рынку ЭЗ