У Мастаўлянах усталявалі шыльды на месцы нараджэньня Кастуся Каліноўскага

Гыльды на месцы дома ў Мастаўлянах, дзе нарадзіўся нацыянальны герой Беларусі Кастусь Каліноўскі

5 лістапада ў Мастаўлянах, каля месца разьмяшчэньня сядзібна-паркавага ансамблю Каліноўскіх, былі ўсталяваныя дзьве інфармацыйныя шыльды.

Пры мантажы выявілася, што шыльды ўсталёўваюцца непасрэдна на фрагмэнтах, якія, праўдападобна, зьяўляюцца часткамі гістарычнага каменнага муру сядзібнага комплексу, сказаў «Радыё Рацыя» вытворца табліцаў і ўдзельнік праекту — скульптар Януш Талуць.

«Усталявалі знак, бо тут знаходзіцца падмурак старога муру. Гэта добра, што пастаўленыя шыльды, можна прачытаць, даведацца».

Працэс усталяваньня шыльдаў

Першая шыльда ля месца нараджэньня аднаго зь лідэраў Студзеньскага паўстаньня 1863 году на землях былой Рэчы Паспалітай, нацыянальнага героя у Польшчы, Літве і Беларусі, Кастуся Каліноўскага, зьмяшчае празрыстую выяву сядзібы ў ляндшафце, другая — кароткую інфармацыю пра Мастаўляны і геаграфічна-гістарычны кантэкст.

Мэмарыяльная шыльда з домам Каліноўскага

Урачыстае адкрыцьцё шыльдаў заплянаванае на 22 лістапада.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ці добра вы ведаеце эпоху і герояў паўстаньня Кастуся Каліноўскага? ТЭСТ


ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пантэон без Каліноўскага: гісторыя як інструмэнт улады