Ужо сёньня: 85 гадоў з дня сьмерці архітэктара Лявона Вітан-Дубейкаўскага

Магіла Лявона Вітан-Дубейкаўскага на віленскіх могілках Росы

Падзеі 6 лістапада ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дата дня

6 лістапада 1940 году памёр Лявон Вітан-Дубейкаўскі, архітэктар, дзяяч беларускага нацыянальнага руху, паэт.

Будаўнічую адукацыю атрымаў у Варшаве, будаваў цэрквы на Смаленшчыне. Працаваў у стылях нэаготыкі і мадэрну. Выкладаў на беларускіх настаўніцкіх курсах у Горадні і Вільні.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Луцкевічы, Ластоўскі, Вітан-Дубейкаўскі. Да Дня Волі прагуляйцеся па адрасах БНР у Вільні

Таксама ў гэты дзень

1595 — Слуцак захапілі запароскія казакі атамана Севярына Налівайкі.

1842 — у Горы-Горацкай земляробчай школе заснавалі батанічны сад — адзін з самых старых у Беларусі.

1860 — Абрагама Лінкальна выбралі прэзыдэнтам ЗША.

1927 — у Вільні заснавалі партыю «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя».

1945 — быў заснаваны Менскі матацыклетна-веласіпедны завод.

1987 — заснаваны Дзяржаўны музэй гісторыі беларускай літаратуры.

2018 — у Курапатах усталяваны дзяржаўны мэмарыяльны знак.

2019 — у Слоніме ўрачыста адкрылі помнік Міхалу Казімеру Агінскаму.

У гэты дзень нарадзіліся

1742 — Фабіян Саковіч, беларускі паэт, перакладчык, пэдагог, «забыты інтэлектуал Вільні».

1800 — Леанард Ходзька, беларускі гісторык, публіцыст, бібліёграф і выдавец.

1887 — Радаслаў Астроўскі, удзельнік Слуцкага паўстаньня, прэзыдэнт Беларускай Цэнтральнай Рады ў часе нямецкай акупацыі Беларусі.

1890 — Лейб Найдус, паэт.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Няма ў Горадні анёла

1891 — Язэп Воўк-Левановіч, беларускі мовазнавец.

1912 — Віктар Войтанка, беларускі палітычны і рэлігійны дзяяч, лекар.

1919 — Мікола Гарулёў, беларускі пісьменьнік.

1968 — Аляксандар Баль, бард («На родине моей беда, беда», 2020), палітвязень.

1977 — Марына Золатава, беларуская журналістка, галоўная рэдактарка парталу Tut.by, палітзьняволеная.

У памяці

1862 — Віктар Каліноўскі, беларускі археограф, брат Кастуся Каліноўскага.

1863 — Міхал Кулеша, мастак, літограф.

1947 — Лукаш Голад, беларусізатар праваслаўя ў Заходняй Беларусі, рэдактар і выдавец часопіса «Праваслаўная Беларусь».

1980 — Станіслаў Станкевіч, літаратуразнаўца, дзяяч беларускай дыяспары ў ЗША.

2000 — Стэфанія Станюта, беларуская акторка. Яна ўпершыню выйшла на сцэну ў 1919-м у Першым таварыстве беларускай драмы і камэдыі. З 1931-га і да апошніх дзён — амаль сем дзесяцігодзьдзяў — яе жыцьцё было зьвязанае з купалаўскай трупай.

Стэфанія Станюта

2006 — памёр Мікалай Ільніцкі, беларускі палітык і дзяржаўны дзяяч.

2019 — памёр Алесь Шут, беларускі лекар, палітык і грамадзкі дзяяч, дэпутат Вярхоўнага Савету БССР 12-га скліканьня ад БНФ.

Алесь Шут