Раніцай 6 лістапада стала вядома пра пажар на нафтаперапрацоўчым заводзе ў Наваполацку.
Пра пажар на «Нафтане» паведаміла Міністэрства надзвычайных сытуацыяў (МНС). Прычынай названы інцыдэнт з дызэльным палівам.
Дызэльнае паліва загарэлася ў тэхналягічнай прыладзе на вышыні 20 м.
Пажар зьлякалізавалі. На месцы здарэньня працуюць 17 адзінак тэхнікі і больш за 70 чалавек асабовага складу МНС.
Пазьней стала вядома, што пажар на тэхналягічнай прыладзе, разьмешчанай на тэрыторыі нафтаперапрацоўчага прадпрыемства «Нафтан» (Наваполацак), зьліквідаваны. Пра гэта паведаміла прэс-служба МНС. Разам з тэхнічным пэрсаналам аб’екту ратаўнікі наладзілі падачу ў зону аварыі інэртных газаў для разьвядзеньня гаручых рэчываў і матэрыялаў.
У выніку пажару ніхто не пацярпеў. Спэцыялісты высьвятляюць абставіны здарэньня.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ці чакаць беларусам дэфіцыту паліва праз рост паставак бэнзіну ў Расею? Разьбіраемся