Як паведаміла мясцовае выданьне «Маяк Палесься», у акцыі ўдзельнічалі жыхары вёскі і старшыня Новаялчанскага сельсавета Сяргей Сарычаў.
Цяпер у Новаялчанскім сельсавеце, які аб’ядноўвае адзін аграгарадок і восем вёсак, усяго 738 жыхароў.
Удзельнікі акцыі ў Асарэвічах. Фота газэты «Маяк Палесься», 6 лістапада 2025
Як паведамляла раённае выданьне раней, для мясцовых уладаў знос «лядашчага і пустога жыльля» застаецца важным кірункам дзейнасьці. З 2008 году ў сельсавеце зьнесьлі 265 будынкаў, у тым ліку ў 2024 — 6, а з пачатку 2025-га — 4.
«Вызваленая зямля (агулам 28,8 гектараў) перадаецца грамадзянам для вядзеньня прыватнай падсобнай гаспадаркі, прыносячы і чысьціню, і карысьць», — адзначала выданьне.
Сёлета ў Беларусі паводле ініцыятывы Міністэрства лясной гаспадаркі праходзіць акцыя «Дай лесу новае жыцьцё!». Паводле інфармацыі ведамства, у ёй узялі ўдзел больш за 53,5 тысяч чалавек, якія пасадзілі 18 мільёнаў дрэў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Беларусі на мяжы з Украінай адкрылі яшчэ адну памежную заставуСёлета ў верасьні ў гэтым раёне адкрылі новую памежную заставу «Асарэвічы». Памежнікі гэтай заставы ахоўваюць 37 кілямэтраў дзяржаўнай мяжы па фарватэры Дняпра ў межах Брагінскага раёну.
Дагэтуль памежнікі разьмяшчаліся на рэйдавай баржы і ў памяшканьнях модульнага тыпу. У новым комплексе стварылі ўмовы для жыцьця і нясеньня службы. Там ёсьць месцы для захоўваньня і рамонту тэхнікі, гадавальнік для службовых сабак, спартовыя аб’екты. У адзіным комплексе таксама пабудавалі жылы дом для сямей памежнікаў.
Памежная застава — асноўны падразьдзел памежных войскаў, які ўваходзіць у склад памежнага атраду або камэндатуры і выконвае задачы беспасярэдняй і бесьперапыннай аховы пэўнага ўчастку дзяржаўнай мяжы.