Беларусы працягваюць здаваць валюту. У кастрычніку яны прадалі амаль 1,5 мільярда даляраў

Беларускія рублі і амэрыканскія даляры. Ілюстрацыйнае фота

У Нацыянальным банку Беларусі паведамілі, што ў кастрычніку фізычныя асобы прадалі на 159,9 мільёна даляраў больш, чым набылі.

Як адзначаецца ў паведамленьні, у кастрычніку беларусы набылі 1,176 мільярда даляраў, а прадалі — 1,336 мільярда даляраў. З пачатку году продаж фізычнымі асобамі замежнай валюты перавысіў яе набыцьцё на 1,371 мільярда даляраў.

Кампаніі-рэзыдэнты Беларусі ў кастрычніку заставаліся чыстымі пакупнікамі замежнай валюты. Яны набылі валюты за месяц на 258,1 мільёна даляраў у эквіваленце больш, чым прадалі. Агульны аб’ём набытай юрыдычнымі асобамі валюты ў кастрычніку склаў 4,068 мільярда даляраў, а прададзенай — 3,810 мільярда даляраў.

За 10 месяцаў году набыцьцё юрыдычнымі асобамі замежнай валюты перавысіла яе продаж на 2,072 мільярда даляраў у эквіваленце.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Вар’яцкая афэра». Лукашэнка пра закрыцьцё мяжы, вайну, крадзеж золатавалютных рэзэрваў і санкцыі