«Мы ж рэсурс, які трэба прадаць». Вялікае інтэрвію з Паўлам Вінаградавым

Павал Вінаградаў

Вялікае інтэрвію з Паўлам Вінаградавым — грамадзкім актывістам і былым палітвязьнем, які атрымаў пяць гадоў зьняволеньня за допіс у Facebook з крытыкай Аляксандра Лукашэнкі, Франака Вячоркі, Паўла Латушкі і Дзяніса Дудзінскага.

У размове са Свабодай Павал Вінаградаў распавядае, як у ягонай справе Лукашэнку зрабілі «пацярпелым», тлумачыць, як адміністрацыя турмы выкарыстоўвае «нізкі статус» для прыніжэньня і кантролю над палітвязьнямі, і чаму ён сьвядома застаўся ў Беларусі, хоць меў магчымасьць зьехаць.

Павал падрабязна апісвае ўмовы ў Горадзенскай турме, расказвае, як падхапіў тубэркулёз, а таксама дзеліцца думкамі пра стан беларускай эміграцыі, пра тое, чаму палітвязьні могуць выйсьці на волю раней за тэрмін і чаму галоўнае пытаньне для Беларусі — не «ці зьменіцца ўлада», а «калі яна зьменіцца».

Кароткі зьмест размовы

00:00 — Пачатак
01:18 — Пацярпелы Лукашэнка
06:20 — Ці можна давяраць Франаку Вячорка
07:20 — «Я дурань! Ня мяне турма не працуе»
09:20 — Чым адрозьніваецца турма ў 2011 годзе і турма ў 2022 годзе
11:25 — Сухоты ў турме
12:14 — Як перавялі ў «нізкі статус»
19:19 — Умовы для вязьняў у «нізкім статусе»
23:48 — Як ставіліся турэмнікі
25:25 — Горадзенская турма. Як сядзець са злосьнікамі
29:45 — Пра выпадак з гвалтаваньнем ў турме
30:33 — Хто сядзіць у беларускіх турмах
33:45 — Анархісты ў турме натхняюць
38:16 — Калі сапраўды спужаўся
40:46 — Як ставіцца да падпісаваньня прашэньня пра памілваньне
42:10 — Палітвязьні – гэта рэсурс, які трэба прадаць
46:13 — Як вызвалялі
49:20 — Сустрэча з сынам
51:20 — Пляны на бліжэйшы час
53:10 — У эміграцыі ўсё кепска, а ў Беларусі ўсе запужаныя
55:30 — Ці ёсьць сьвятло напрыканцы тунэлю

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Мы ня мелі агентуры сярод сілавікоў», — Дзядок аналізуе памылкі 2020 году
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Не Лукашэнка вінаваты. І не сілавікі». Мацкевіч пра працу над памылкамі