Хроніка перасьледу: у сьпіс «экстрэмістаў» дадалі яшчэ 15 чалавек, асудзілі адвакатку Сьцяпана Латыпава

Суд Цэнтральнага раёну Менску. Ілюстрацыйнае фота

У праваабарончым цэнтры «Вясна» паведамілі, што Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі дапоўніла пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненьне да «экстрэмісцкай дзейнасьці».

Паводле праваабаронцаў, 13 з 15 дададзеных чалавек былі абвінавачаныя ці асуджаныя паводле арт. 361-4 КК (садзейнічаньне экстрэмісцкай дзейнасьці).

Сярод іх — адвакатка Сьцяпана Латыпава Кацярына Жаўтанога. Яна адбывае пакараньне.

Апроч таго, «экстрэмісцкімі» прызналі сацыяльныя сеткі стрымэра Мэлстроя. Згодна з рашэньнем суда Цэнтральнага раёна Менску ад 4 лістапада, пад забарону трапілі «рэсурсы, лягатыпы і знакі» стрымэра.

Паведамляецца, што гэта зрабілі праз хуліганства, парушэньні грамадзкага парадку і правакацыі, якіх стала больш і да якіх нібыта заклікаў Мелстрой, абяцаючы грашовую ўзнагароду.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 4 лістапада: інжынэра зь Берасьця асудзілі ў палітычнай крымінальнай справе