Як адзначаецца ў апублікаванай на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале Беларусі пастанове, акцызныя маркі будуць розныя для алькагольнай прадукцыі, якая ўвозіцца для продажу ў Беларусі, моцных напояў, вырабленых у Беларусі, а таксама замежных і разьлітых на беларускіх заводах.
Спэцыяльнымі маркамі будуць пазначаць алькагольныя напоі, якія арыштавалі, сканфіскавалі або перадалі ў даход дзяржавы.
Згодна зь пералікам, зацьверджаным гэтай жа пастановай, спэцыяльную марку будуць таксама наносіць на шампанскае, зробленае ў Беларусі.
Адзначаецца, што спэцыяльны знак будзе наносіцца пры дапамозе крапляструйных апаратаў. На знаку будзе графічная выява зубра і два радкі зь інфармацыяй аб нумары ліцэнзіі, зьмены і брыгады вытворчасьці, а таксама даты выпуску алькаголю.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Беларусі тры гады запар зьніжаецца спажываньне алькаголю