«Сытуацыя на беларуска-літоўскай мяжы» была абмеркаваная падчас даклада Аляксандру Лукашэнку старшыні Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Канстанціна Моластава 7 лістапада.
«Галоўная тэма — сытуацыя на беларуска-літоўскай мяжы», — паведамляе прэс-служба Лукашэнкі, які «даў указаньні ў дачыненьні да дзеяньняў беларускіх памежнікаў на мяжы зь Літвой», перадае Pozirk.
«У бліжэйшыя дні» анансаваная праца паводле іх.
Пры гэтым сутнасьць указаньняў не раскрываецца. Фота- і відэаматэрыялы з сустрэчы не апублікаваны. Не пазначана таксама, дзе і ў якім фармаце яна прайшла — 7 лістапада Лукашэнка наведваў Гомельскую вобласьць.
Пасьля закрыцьця Літвой памежных пераходаў зь Беларусьсю, на беларускім баку застаюцца 400 літоўскіх фур. Менск адмовіў Вільні ў магчымасьці іх вяртаньня на дадзеным этапе, вынікае з заявы прэс-сакратара МЗС Руслана Варанкова ад 6 лістапада.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: МЗС Беларусі адхіліў зварот ураду Літвы аб пропуску грузавікоў, заблякаваных на беларускай тэрыторыі