На 18:00 8 лістапада на выезд зь Беларусі праз пункты пропуску на мяжы зь дзяржавамі Эўрапейскага Зьвязу чакала 5 252 транспартныя сродкі, паведамляе сайт Дзяржаўнага памежнага камітэту Рэспублікі Беларусь.
Як заўважыў Pozirk, у электроннай чарзе:
• праз пункт пропуску Берасьце чакала выезду 3 130 легкавых аўтамабіляў і 55 аўтобусаў;
• праз пункт пропуску Казловічы — 1 000 грузавых аўтамабіляў;
• перад закрытай літоўскай мяжой у беларускіх пунктах пропуску Каменны Лог і Беняконі чакалі адпаведна 380 і 407 грузавікоў;
• на выезд праз пункт Грыгораўшчына чакала 280 грузавікоў.
Літва некалькі разоў часова закрывала пункты пропуску праз масавае прызямленьне зь Беларусі паветраных балёнаў і мэтэазондаў, якія выкарыстоўвалі кантрабандысты.
31 кастрычніка ўрад Беларусі прыняў пастанову № 599, якая забараняе грузавым аўтамабілям, зарэгістраваным у Літве, перасякаць усе пункты пропуску, апроч тых, што на мяжы зь Літвой.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Чалы: Для Лукашэнкі кантрабанда важнейшая за макраэканоміку, але ён перайграў сам сябе