Пошукі зьніклага хлопца вядуцца на зямлі і з паветра.
Для пашырэньня зоны пошуку актыўна выкарыстоўваюцца квадракоптары — яны дазваляюць абсьледаваць цяжкадаступныя ўчасткі лесу з паветра, паскараючы працу наземных групаў. Задзейнічаныя 7 квадракоптараў.
Таксама ратаўнікі праводзяць праверку бліжэйшых вадаёмаў, піша МНС.
У пошуках удзельнічаюць працаўнікі МНС, РАУС, лясгасу, мясцовыя жыхары, валянтэры. Агулам задзейнічаныя 57 адзінак тэхнікі, 362 чалавекі, 2 сабакі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: На «Нафтане» быў пажар, яго тушылі 17 адзінак тэхнікі