Ізраільскія закладнікі і палестынскія зьняволеныя вяртаюцца дадому
13 кастрычніка ХАМАС перадаў Ізраілю ўсіх 20 закладнікаў, якія выжылі, у рамках пагадненьня аб абмене палоннымі і закладнікамі і спыненьні агню. Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп, які дамовіўся аб спыненьні агню, абвясьціў гэты дзень «вялікім днём». На фота вызвалены закладнік Алон Охель вітае тых, хто яго сустракаў.
Сваякі і сябры Алона Охеля глядзяць трансьляцыю вызваленьня. Лавон, Ізраіль, 13 кастрычніка 2025.
Зіў Бэрман, вызвалены закладнік, якога ўтрымлівалі ў Газе ад часу нападу ХАМАС на Ізраіль 7 кастрычніка 2023 году, сядзіць у машыне ў мэдычным цэнтры «Шыба» ў Рамат-Гане, Ізраіль.
Сярод закладнікаў быў і брат Зіва Бэрмана, Галі. Спыненьне агню і абмен закладнікамі і палоннымі адбыліся пасьля двухгадовай вайны, якая перарасла ў рэгіянальны канфлікт, уцягнуўшы ў яго такія краіны, як Іран, Емэн і Лібан, адначасова паглыбляючы міжнародную ізаляцыю Ізраіля і зьмяняючы сытуацыю на Сярэднім Усходзе.
Вызвалены ізраільскі закладнік Гай Гільбоа-Далал у Пэтах-Тыкве, Ізраіль. Паводле ізраільскіх зьвестак, падчас нападу ХАМАС на Ізраіль 7 кастрычніка 2023 года загінулі 1200 чалавек, а 251 быў узяты ў закладнікі. Паводле зьвестак органаў аховы здароўя ў кантраляваным ХАМАС Сэктары Газа, у выніку ізраільскіх нападаў на Газу загінулі больш за 67 000 чалавек, у той час як значная частка прыбярэжнага палестынскага анклява была зьнішчана ад пачатку ваеннага адказу Ізраіля на напад ХАМАС 7 кастрычніка 2023 году.
Вызвалены закладнік Эйтан Абрагам Мор пасьля прыбыцьця ў мэдычны цэнтар імя Рабіна.Эўрапейскі Зьвяз вітаў вызваленьне закладнікаў у Газе, «што стала магчымым дзякуючы прэзыдэнту Трампу».
Сотні людзей сабраліся на плошчы ў Тэль-Авіве. Радасьць і сьлёзы на вачах у іх выклікала навіна пра тое, што ХАМАС перадаў першых закладнікаў.
Людзі на плошчы ў Тэль-Авіве пасьля навін аб вызваленьні першых сямі ізраільскіх закладнікаў, 13 кастрычніка 2025.
Часткай пагадненьня аб спыненьні агню і вызваленьні закладнікаў зьяўляецца вызваленьне амаль 2000 палестынскіх затрыманых і асуджаных зьняволеных з турмаў. Вызвалены палестынскі зьняволены ў аўтобусе ў Рамале, на акупаваным Ізраілем Заходнім беразе ракі Ярдан, пасьля вызваленьня з ізраільскай турмы.
Людзі сустракаюць вызваленага палестынскага зьняволенага ў Рамале, Заходні бераг ракі Ярдан.
Вызвалены палестынскі зьняволены абдымае сямейніка пасьля вызваленьня з ізраільскай турмы ў Рамале. У той жа дзень, калі былі вызвалены ізраільскія закладнікі і палестынскія зьняволеныя, у Эгіпце праходзіць саміт па Газе, на якім зьбяруцца больш за 20 лідэраў. Саміт пройдзе пад сустаршыньствам прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа і прэзыдэнта Эгіпту Абдэля Фатаха ас-Сісі.