Як паведаміў праваабарончы цэнтар «Вясна», цяпер у ім 5848 чалавек.
У сьпіс, у прыватнасьці, уключылі грамадзяніна Расеі Максіма Гелясіна, а таксама шэсьць чалавек, якіх асудзілі паводле «народнага» арт. 342 КК, але вызвалілі ад адказнасьці «ў сувязі з выхадам тэрміну прыцягненьня».
«Экстрэмісткай» таксама прызналі Паліну Жаковіч— яе асудзілі паводле «народнага» арт. 342 КК у судзе Першамайскага раёну Менску. Яе «вызвалілі ад адказнасьці на падставе арт.86 КК», але дадалі ў «сьпіс экстрэмістаў».
Форум