Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ХАМАС пагадзіўся перадаць уладу ў сэктары Газа незалежнай адміністрацыі


Дэманастрацыі ў падтрымку Газы. Архіўнае фота
Дэманастрацыі ў падтрымку Газы. Архіўнае фота

Рух ХАМАС пагадзіўся выдаць Ізраілю ўтрыманых закладнікаў і перадаць уладу ў сэктары Газа незалежнай адміністрацыі ў рамках мірнага ўрэгуляваньня сытуацыі ў рэгіёне. Пра гэта паведаміла «Аль-Джазіра».

Арганізацыя заявіла, што гатовая да перамоваў аб мірным пляне, прапанаваным прэзыдэнтам ЗША Дональдам Трампам. Раней у пятніцу ён выставіў руху ўльтыматум, запатрабаваўшы прыняць увесь плян да вечара нядзелі.

У заяве ХАМАС гаворыцца, што прапановы Трампа наконт будучыні сэктару Газа і правоў палестынскага народу зьвязаныя «з адзінай нацыянальнай пазыцыяй» і «міжнароднымі законамі і рэзалюцыямі».

Рух, прызнаны тэрарыстычным у шэрагу краін сьвету, заяўляе, што гэтыя пытаньні павінны вырашацца «у рамках усеабдымнай палестынскай нацыянальнай структуры», у якой ХАМАС «будзе ўдзельнічаць і ўносіць адказны ўклад».

Апошняя заява наўпрост супярэчыць пляну прэзыдэнта ЗША, які запатрабаваў ад руху цалкам пакінуць сэктар.

Раней аб падтрымцы пляна Трампа заявілі лідэры шэрагу эўрапейскіх краін. Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін у чацьвер паведаміў, што Масква гатовая «у цэлым падтрымаць дакумэнт». З прапановай пагадзіўся і Ізраіль.

Трамп у сацыяльнай сетцы Truth заявіў, што адказ ХАМАС сыгналізуе, што арганізацыя «гатовая да трывалага міру». Ён запатрабаваў ад Ізраіля спыніць бамбаваньні сэктару Газа.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG