Лінкі ўнівэрсальнага доступу

BySol хоча кампэнсаваць пацярпелым шкоду ад дзеяньняў Андрэя Стрыжака


Андрэй Стрыжак
Андрэй Стрыжак

У сацыяльных сетках фонду BySol зьявілася інфармацыя, што пацярпелым ад сэксуалізаванага гарасмэнту былога кіраўніка фонду Андрэя Стрыжака будзе кампэнсаваная шкода.

«Андрэй Стрыжак пакінуў BySol пасьля разбору справы аб гарасмэнце, але мы разумеем, што гэтым сытуацыя не вычэрпваецца. (...) І мы як каманда хочам прапанаваць жанчынам сваю падтрымку». — гаворыцца ў допісе.

Супрацоўнікі фонду ўжо пачалі завязваць кантакты праз давераных асобаў, якія раней дапамагалі камісіі разбору справы, каб зразумець, якая менавіта дапамога зараз патрэбна.

Пацярпелым раяць зьвярнуцца ў фонд, каб падабраць найбольш бясьпечны і далікатны спосаб зносінаў.

24 верасьня, пасьля ўнутранага разбору праз скандал з дыкпікамі, BySol абвясьціў, што Андрэй Стрыжак застаецца ў фондзе на шасьцімесячны выпрабавальны тэрмін у якасьці кансультанта, але адхілены ад усіх кіроўных, прадстаўнічых і ўстаноўчых функцыяў. Пасьля гэтага рашэньня тры чалавекі пакінулі каманду BySol.

26 верасьня стала вядома, што BySol аднагалосна выключылі з складу Міжнароднага гуманітарнага фонду (МГФ). 29 верасьня Стрыжак вырашыў цалкам спыніць супрацу з фондам BySol.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG