Сярод іх:
- Літва зьменшыла ахову Офісу Сьвятланы Ціханоўскай, што гэта значыць?
- Ці стане ідэя дыялёгу з Лукашэнкам новай стратэгіяй апазыцыі?
- 100 дзён Ціханоўскага на волі. Якія перамогі і памылкі
- Беларусь павялічвае пастаўкі паліва ў Расею ў сувязі з украінскімі атакамі расейскіх НПЗ. Ці заробіць на гэтым Беларусь?
- У Беларусі зьявіўся янот-паласкун. Хто гэта і чаму гэта важна?
Амаль 40% магутнасьцяў расейскіх НПЗ прастойваюць, і гэта рэкорд. Беларусь у верасьні ў 4 разы павялічыла экспарт бэнзіну ў Расею. Апошнімі тыднямі некалькі расейскіх рэгіёнаў увялі нармаваньне і часова замарозілі цэны на паліва праз дэфіцыт папулярных відаў бэнзіну, выкліканы ўдарамі дронаў па нафтаперапрацоўчых заводах. Каб пакрыць дэфіцыт, Масква абмежавала экспарт свайго бэнзіну й дызэльнага паліва і павялічыла імпарт паліва зь Беларусі. На думку Аляксандра Фрыдмана, Беларусь зможа зарабляць на гэтай зьяве да таго часу, пакуль такія пастаўкі не пачнуць моцна напружваць украінскі бок.
Аляксандар Фрыдман: З аднаго боку, для Лукашэнкі гэта сапраўды магчымасьць зарабіць дадаткова. І ён ён як руплівы гаспадар, так бы мовіць, выкарыстоўвае ў час вайны кожную магчымасьць, бо ведае, што гэта часовы эфэкт. Сытуацыя можа аднак пагоршыцца, бо эканамічная залежнасьць Беларусі ад расейскай эканомікі, ад расейскай ваеннай эканомікі сур’ёзная, і, адпаведна, праблемы гэтай эканомікі могуць вельмі хутка стаць сурʼёзнымі праблемамі для Беларусі.
З другога боку, Лукашэнка дакладна разумее, і ўкраінскі бок яму напэўна адпаведныя сыгналы таксама дасылаў. Калі ён будзе паводзіць сябе ня так, як гэта патрэбна Украіне, будзе павялічваць дапамогу Расеі, больш актыўна дзейнічаць супраць Украіны, ну дык абʼектам украінскіх атак могуць стаць таксама і беларускія НПЗ. Лукашэнка гэта выдатна разумее. І ў мяне, шчыра кажучы, няма ўпэўненасьці, што ён можа гарантаваць больш бясьпеку беларускім НПЗ, чым тую бясьпеку, якую могуць забясьпечыць расійскім НПЗ расейскія ўзброеныя ўзброеныя сілы. І чым больш будзе роля ў Беларусі ў забесьпячэньні Расеі палівам, тым больш, напэўна, будзе з украінскага боку цікавасьць.
1:23 — Нобэлеўскую прэмію міру атрымала дэмакратычная лідэрка з Вэнэсуэлы Марыя Карына Мачада. Чаму ня Трамп?
6:02 — Літва зьменшыла ахову Офісу Сьвятланы Ціханоўскай. Што гэта азначае і ці зьбіраецца яе каманда пакідаць Літву?
18:57 — 100 дзён на волі Сяргея Ціханоўскага. Якія дасягненьні і памылкі?
29:05 — Ці стане ідэя дыялёгу з Лукашэнкам новай стратэгіяй апазыцыі?
43:05 — Беларусь павялічвае пастаўкі паліва ў Расею ў сувязі з украінскімі атакамі расейскіх НПЗ. Ці заробіць на гэтым Беларусь?
51:12 — У Беларусі зьявіўся янот-паласкун. Хто гэта і чаму гэта важна?
«ПіК Свабоды»
«ПіК Свабоды» — гэты штодзённая YouTube-праграма і падкаст, у якой журналісты Свабоды абмяркоўваюць галоўную падзею дня з палітыкамі, грамадзкімі дзеячамі, экспэртамі і аналітыкамі. Вострыя пытаньні і актуальныя камэнтары пра важныя падзеі для Беларусі і беларусаў.
Як глядзець на YouTube
Падпішыцеся на наш YouTube-канал «Свабода Premium», каб не прапусьціць ніводнага выпуску.
Як слухаць падкаст
Калі вам зручней слухаць, а не глядзець, наш праект дасяжны на асноўных падкаст-плятформах. Выберыце тую, якая падыходзіць менавіта вам.
• Наш сайт
• Apple Podcasts
• Spotify
• Soundcloud
• Podcast Republic
Чароўная спасылка — клікнуўшы на яе, вы аўтаматычна трапіце на адну з папулярных плятформаў.
Форум