Як адзначаецца ў расьсьледаваньні арганізацыі, цяпер у гэтым падразьдзеле служаць прыблізна 270 вайскоўцаў, у тым ліку жанчыны.
У структуры групы «Альфа» — 15 падразьдзелаў рознай спэцыялізацыі. Асноўная частка — прыблізна 50% — гэта так званыя байцы-штурмавікі, ёсьць некалькі групаў снайпэраў, выбухатэхнікаў, дзьве групы баявой мэдыцыны, дзьве групы апэратараў бесьпілётнікаў. Апроч таго, у складзе «Альфы» ёсьць спэцыялісты, якія працуюць на вышыні, сувязісты, інструктары баявой падрыхтоўкі, перамоўнікі з тэрарыстамі, кінолягі й іншыя.
Згодна з інфармацыяй BelPol, пасьля 2020 году гэты падразьдзел атрымаў дадатковую тэхніку і ўзбраеньне — расейскую і беларускую браняваную тэхніку, на якую можна ўсталёўваць кулямётныя ці аўтаматныя модулі. Апроч таго, для патрэбаў «Альфы» і кіраўніцтва КДБ пад яе аховай за сродкі дзяржаўнага бюджэту набылі ня менш за 13 легкавых аўтамабіляў з прыхавай бранёй Toyota і Mercedes-Benz. Гэтыя аўтамабілі камплектавалі ў Аб’яднаных Арабскіх Эміратах і пастаўлялі праз Расею. Кошт аднаго такога аўтамабіля можа пераавышаць 500 тысяч даляраў.
У расьсьледаваньні BelPol таксама расказалі, якія дроны, у тым ліку ўдарныя, ёсьць на ўзбраеньні «Альфы», як афармляліся кантракты і якія кампаніі прыкрывалі гэтыя закупкі.
Форум