Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На Берасьцейшчыне каля Бярозаўскай ГРЭС — паморак рыбы. Што аб прычынах зьявы сказалі на станцыі


Бярозаўская ГРЭС. Ілюстрацыйнае фота
Бярозаўская ГРЭС. Ілюстрацыйнае фота

У вада’ёме, які прылягае да Бярозаўскай гідраэлектрастанцыі, зафіксавалі масавы паморак рыбы.

Як паведаміла выданьне «БрестСИТИ. Новости», супрацоўнікі прыродаахоўнай інспэкцыі апэратыўна праінфармавалі аб гэтым інцыдэнце чарговага службы «Белгідрамэт», і на месца для аналізу сытуацыі і высьвятленьня прычын выехалі спэцыялісты.

У часе першаснага вывучэньня не змаглі вызначыць дакладныя прычыны гэтай зьявы.

«Уся загінулая рыба мае аднолькавы памер і належыць да аднаго віду — карась. Карась не адносіцца да адчувальных і індыкатарных відаў, гэта значыць ён устойлівы да ўзьдзеяньня шматлікіх таксычных рэчываў», — адзначаецца ў публікацыі.

Вадаём, дзе зафіксавалі паморак рыбы, зьяўляецца тэхналягічным аб’ектам, у якім тэмпэратура вады можа пэрыядычна дасягаць высокіх паказьнікаў.

«Па выніках першых аналізаў, узровень кіслароду ў вадзе адпавядае норме. Цяпер Рэспубліканскі цэнтар аналітычнага кантролю праводзіць паглыбленыя дасьледаваньні хімічнага складу вады для высьвятленьня прычын», — адзначыла выданьне.

У аб’яднаньні «Белэнэрга», у якое ўваходзіць Бярозаўская ГРЭС, паведамілі, што цяпер энэргетыкі разам з прыродаахоўнымі ведамствамі арганізавалі сталы маніторынг сытуацыі.

«Спэцыялісты сьцьвярджаюць, што перавышэньняў норм па выкідах ГРЭС не было. У якасьці асноўных прычын разглядаюць прычыны прыроднага характару, у тым ліку выдзяленьне таксінаў багавіньнем», — адзначаецца ў афіцыйным паведамленьні.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Марына Золатава
XS
SM
MD
LG