Як паведамляе БелТА, прырост валавога ўнутранага прадукту ў 2026 годзе афіцыйна заплянаваны
- ў памеры 2,8 працэнта да ўзроўню 2025 году,
- на інвэстыцыйныя мэты налета за кошт усіх крыніц фінансаваньня хочуць накіраваць на 3,1 працэнта больш, чым сёлета,
- экспарт тавараў і паслуг плянуюць павялічыць на 3,7 працэнта «зь пераважным нарошчваньнем яго фізычных аб’ёмаў»,
- «пашырэньне экспартнага патэнцыялу» мае забясьпечыць рост рэальных грашовых даходаў насельніцтва на 4,8 працэнта,
- ўстаноўленыя абмежаваньні для інфляцыі — ня больш за 7 працэнтаў.
На сёньня прырост ВУП за тры кварталы склаў 1,6%, інвэстыцыі павялічыліся на 15,3%, грашовыя даходы насельніцтва вырасьлі на 10%, экспарт тавараў і паслуг у студзені–жніўні павялічыўся на 1%, а інфляцыя склала 5,8%.
Эўрапейскі банк рэканструкцыі і разьвіцьця прагназуе, што рэальны ВУП Беларусі вырасьце на 1,7 працэнта ў 2025 годзе і на 2,3 працэнта ў 2026 годзе.
Форум