Лінкі ўнівэрсальнага доступу

З 2021 году больш за 200 тысяч мігрантаў не ўпусьцілі ў Польшчу, Літву і Латвію


Група мігрантаў, якія спрабавалі нелегальна трапіць зь Беларусі ў Літву, ліпень 2021
Група мігрантаў, якія спрабавалі нелегальна трапіць зь Беларусі ў Літву, ліпень 2021

З 2021 году, калі пачаўся міграцыйны крызіс, выкліканы беларускімі дзяржаўнымі структурамі, больш чым 200 000 нелегальных мігрантаў не змаглі трапіць у Польшчу, Літву і Латвію.

Пра гэта паведамляе літоўскае інфармацыйнае агенцтва Elta з спасылкай на Дзяржаўную памежную службу Літвы (VSAT).

На 3 лістапада тры краіны не далі трапіць на сваю тэрыторыю 200 042 мігрантам зь Беларусі.

Паводле зьвестак памежнікаў, найбольшы ціск пяты год запар адчувае Польшча — яна не ўпусьціла на сваю тэрыторыю 135 810 мігрантаў.

Як гаворыцца ў прэс-рэлізе Дзяржаўнай службы ў пытаньнях міграцыі, найбольш значным прарывам у кантролі штучна інсьпіраванага працэсу нелегальнай міграцыі стала палітыка вяртаньня, легалізаваная ў Літве, Польшчы й Латвіі і пачатая ў жніўні 2021 году.

Ад 3 жніўня 2021 году супрацоўнікі Службы дзяржаўнай бясьпекі Літвы атрымалі права вяртаць імігрантаў, якія спрабуюць перасекчы мяжу з Беларусьсю ў несанкцыянаваных месцах. 24 508 зь іх ня трапілі ў краіну.

Паводле зьвестак Дзяржаўнай памежнай службы, акрамя палітыкі вяртаньня, літоўскім памежнікам дапамагалі і працягваюць дапамагаць кантраляваць сытуацыю фізычны бар’ер, усталяваны на мяжы з Беларусьсю, і магчымасьць кантраляваць 100% вонкавай мяжы ЭЗ з дапамогай устаноўленых там сыстэмаў назіраньня. Апошнім часам большасьць мігрантаў, якія спрабуюць трапіць у Літву, не трапляюць на яе тэрыторыю.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Марына Золатава
XS
SM
MD
LG