Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Апэляцыйны суд Варшавы пакінуў бязь зьменаў пажыцьцёвы прысуд забойцу беларускі


Дорыян С., архіўнае фота
Дорыян С., архіўнае фота

Ён будзе адбываць пажыцьцёвае зьняволеньне з прымусовым псыхіятрычным лячэньнем і наглядам, паведаміў TVN24. Гэта канчатковы вырак.

Суд прызнаў, што разьбіральніцтва было праведзена належным чынам, а высновы суду першай інстанцыі, агучаныя сёлета ў студзені, — абгрунтаваныя.

Абарона спрабавала давесьці, што падчас злачынства абвінавачаны не разумеў свае дзеяньні, але гэтыя довады адхілілі.

Напад на беларуску Лізу адбыўся ў цэнтры Варшавы ў ноч на 25 лютага 2024 году на вуліцы Журавей. Дорыян С. пацьвердзіў вэрсію сьледзтва — ён згвалціў дзяўчыну і спрабаваў яе задушыць. Затым ён проста кінуў Лізу без прытомнасьці на вуліцы, забраўшы яе банкаўскія карткі і тэлефон.

Раніцай дзяўчыну знайшоў вартаўнік, які выклікаў хуткую дапамогу і паліцыю. Лізу шпіталізавалі ў крытычным стане, праз шэсьць дзён яна памерла.

Амаль адразу пасьля нападу быў затрыманы Дорыян С., якому на той момант было 23 гады. У ягонай кватэры знайшлі балаклаву і нож, якія ён выкарыстаў пры нападзе на Лізу, а таксама скрадзеныя ў яе рэчы.


Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Марына Золатава
XS
SM
MD
LG