Што адбываецца з эканомікай Беларусі і што яе чакае ў найбліжэйшай будучыні? Госьць праграмы «ПіК Свабоды» – аналітык Сяргей Чалы.
Чалы: Дэфіцыт у замежным гандлі расьце ўпэўнена. Гэта паскарэньне за апошні месяц стварылася ў вынік росту імпарту тавараў. Тут страшная не сама лічба, яна кепская самой працягласьцю безнадзейнасьці. Гэта сьведчыць пра праблему збыту нашай прадукцыі на вонкавых рынках, у першую чаргу ў Расеі. Усё, што не зьвязана там з ваеннай вытворчасьцю, дзяржзаказам, практычна знаходзіцца зараз у рэцэсіі. Рост цэнаў прывёў да таго, што попыт у Расеі зьменшыўся. У выніку ў нас пачаліся праблемы з продажам нашых тавараў. І што з гэтым рабіць, пакуль ніхто ня ведае. У бліжэйшыя, прынамсі паўгода, ніхто не чакае паляпшэньня сытуацыі ў Расеі. І нам у гэтай сытуацыі рэцэсіі і нізкага попыту на нашыя тавары, давядзецца жыць яшчэ даволі доўга.
1:11 — Што рэальна значыць дэфіцыт у замежным гандлі 4,5 мільярда даляраў?
5:20 — Лукашэнка кажа, што хутка «мы ня зможам нармальны заробак плаціць». Гэта рэальная пагроза ці проста пустыя словы?
7:30 — ВУП і экспарт усё ж растуць, інвэстыцыі павялічыліся, грашовыя даходы насельніцтва вырасьлі. Улада дае рады з эканомікай?
14:45 — Чаму ў Лукашэнкі не атрымліваецца з Афрыкай?
16:50 — Лукашэнка кажа, што сярод галоўных прычынаў праблем эканамічны спад у Расеі. Гэта сапраўды так?
18:42 — Ці могуць улады зрабіць крокі, каб зьменшыць залежнасьць ад РФ?
20:32 — Чаму растуць цэны?
29:43 — Чаму так вырасьлі запасы на складах і колькасьць стратных прадпрыемстваў?
33:27 — Ці рэальны прагноз Лукашэнкі на 2026 год?
39:57 — Чыя кантрабанда ідзе ў Літву?
48:13 — Чаму ўлады павялічваюць штрафы і канфіскацыю маёмасьці?
49:47 — Магчымая трохузроўневая шкала падаходнага падатку — гэта кепска ці добра?
55:38 — Што будзе зь беларускім рублём?
«ПіК Свабоды»
«ПіК Свабоды» — гэты штодзённая YouTube-праграма і падкаст, у якой журналісты Свабоды абмяркоўваюць галоўную падзею дня з палітыкамі, грамадзкімі дзеячамі, экспэртамі і аналітыкамі. Вострыя пытаньні і актуальныя камэнтары пра важныя падзеі для Беларусі і беларусаў.
Як глядзець на YouTube
Падпішыцеся на наш YouTube-канал «Свабода Premium», каб не прапусьціць ніводнага выпуску.
Як слухаць падкаст
Калі вам зручней слухаць, а не глядзець, наш праект дасяжны на асноўных падкаст-плятформах. Выберыце тую, якая падыходзіць менавіта вам.
• Наш сайт
• Apple Podcasts
• Spotify
• Soundcloud
• Podcast Republic
Чароўная спасылка — клікнуўшы на яе, вы аўтаматычна трапіце на адну з папулярных плятформаў.
Форум