Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзень кастрычніцкага перавароту паважаюць «30 працэнтаў людзей» у Беларусі, сьцьвярджае Лукашэнка


Аляксандар Лукашэнка. Архіўнае фота.
Аляксандар Лукашэнка. Архіўнае фота.

Нязначную падтрымку насельніцтвам афіцыйнага сьвята «Дня кастрычніцкай рэвалюцыі» прызнаў Аляксандр Лукашэнка 7 лістапада падчас наведваньня Жыткавіцкага раёна Гомельскай вобласьці.

Лукашэнка заявіў, што лічыць 7 лістапада «нармальным сьвятам» і ня мае намеру ад яго адмаўляцца: «Мы яго асучасьнілі».

«Ёсьць у нас працэнтаў 30 людзей, якія з павагай ставяцца да гэтага сьвята», — цытуе Лукашэнку яго прэс-служба.

Дзень кастрычніцкага перавароту ў Беларусі — дзяржаўнае сьвята «Дзень кастрычніцкай рэвалюцыі». Беларусь — адзіная постсавецкая дзяржава, дзе яно адзначаецца (савецкая традыцыя адноўлена рашэньнем Лукашэнкі ў 1995 годзе, нагадвае Позірк). Таксама гэты дзень мае сьвяточны статус у непрызнаным Прыднястроўі (Малдова).

У актуальным віншаваньні Лукашэнкі сьцьвярджаецца, што «зароджаная ў кастрычніку 1917 года... мадэль сацыяльнай дзяржавы сфармавала трывалы падмурак для разьвіцьця» Беларусі.

Традыцыйна да 7 лістапада ў краіне адчыняюцца новыя аб’екты, часта з удзелам Лукашэнкі. Праходзяць цырымоніі з удзелам камуністаў, дэпутатаў, сябраў праўладных арганізацый.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Марына Золатава
XS
SM
MD
LG