Беларуска, якая днямі зьнікла ў Празе, знайшлася ў Варшаве

Варшава, архіўнае фота

Некалькі дзён не было зьвестак пра 48-гадовую ўраджэнку Беларусі, грамадзянку Францыі Іну Мацыенку.

Апошні раз яе бачылі на аўтавакзале Флорэнц у Празе, дзе яна спрабавала купіць квіток да Варшавы, аднак ёй адмовілі ў продажы. З словаў яе знаёмых, якія публікавалі абвесткі ў сацыяльных сетках пра яе зьнікненьне, з прычыны стану здароўя яна магла выглядаць як нецьвярозая.

Вядома было толькі, што яна зьвязалася з маці і паведаміла, што яе абрабавалі. А пасьля сувязь зь ёю зьнікла.

Урэшце 6 кастрычніка ў другой палове дня зьвявіўся допіс на старонцы пісьменьніка Макса Шчура ў Фэйсбуку:

«Іна Мацыенка жывая і здаровая, у Варшаве. Дзякуй усім, хто клапаціўся і дапамагаў», — напісаў ён.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Тры шляхі, як беларусам у дыяспары адстойваць свае правы, — Арцём Шрайбман пра справу Ваданосавай