Ганну Шпак зь Менскага раёну асудзілі за «садзейнічаньне экстрэмісцкай дзейнасьці» (ч. 1 і ч. 2 арт. 361‑4 Крымінальнага кодэксу) у «справе Гаюна», піша «Наша Ніва».
Паводле інфармацыі праваабаронцаў «Вясны», ёй прызначылі пазбаўленьне волі ў калёніі ва ўмовах агульнага рэжыму, але на які тэрмін — невядома.
У «сьпісе экстрэмістаў», які вядзе МУС, яе статус — «адбывае пакараньне». Гэта значыць, што чалавеку прысудзілі або «хімію» з накіраваньнем, або калёнію.
Палітзьняволенай Ганьне Шпак 28 гадоў. Родам яна з Горадзеншчыны. Апошнімі гадамі жыла ў вёсцы Воўчкавічы Менскага раёну. Зь дзяцінства займалася лёгкай атлетыкай, скокамі з шостам, была ў складзе нацыянальнай каманды ў летніх відах спорту.
У 2014 годзе Ганна ўдзельнічала ў II летніх юнацкіх Алімпійскіх гульнях, дзе скокнула на 3.80 і заняла 4‑е месца ў агульным заліку. Атрымлівала імянную стыпэндыю ад Нацыянальнага алімпійскага камітэту, піша «Наша Ніва».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 14 кастрычніка: вэтэрынара са Случчыны асудзілі за «садзейнічаньне экстрэмізму»КДБ дадаў у «сьпіс тэрарыстаў» 6 чалавек
Сёньня Камітэт дзяржаўнай бясьпекі абнавіў сьпіс «асобащ, якія маюць дачыненьне да тэрарыстычнай дзейнасьці».
- Яўген Бойка
- Ігар Калуеў
- Андрэй Кузьмянчук
- Яўген Невар
- Аляксей Праташчык
- Крысьціна Сашнікава
Цяпер у «тэрарыстычным сьпісе» 1348 чалавек, зь іх 651 — грамадзяне Беларуси, паведаміла «Вясна».
Праваабаронцы прызналі палітвязьнямі яшчэ 9 чалавек
- Генрых Агееў
- Ірына Буйневіч
- Яўген Валыхін
- Натальля Васільева
- Алег Кінеў
- Канстанцін Міхайлоўскі
- Юры Рубашэнка
- Юры Юрко
- Павел Ясны
Цяпер у Беларусі 1227 палітычных вязьняў, пра якіх ведаюць праваабаронцы «Вясны». Паводле праваабарончай ініцыятывы Dissidentby, палітвязьняў 1354. Розныя ініцыятывы выкарыстоўваюць розныя крытэры ўлучэньня ў сьпіс.
Улады дадалі ў «сьпіс экстрэмісцкіх матэрыялаў» 4 рэсурсы:
- euro3a — Instagram
- inrule — TikTok
- mikalaibandarenka — TikTok
- Николай Бондаренко — Facebook