Як паведаміў Белстат, зьніжэньне вытворчасьці ў апрацоўчай прамысловасьці за студзень–верасень 2025 году склала 1,4% да такога ж пэрыяду летась.
Дакладнай статыстыкі ў канкрэтных галінах прамысловасьці Белстат ужо некалькі гадоў не падае. Затое паведамляе, што аб’ём грузаабароту за студзень–верасень 2025 году склаў 96,6%, а гуртовага гандлю — 93,6% ад такога ж пэрыяду мінулага году.
Гэтыя паказьнікі сьведчаць пра сыстэмныя праблемы ў апрацоўчай прамысловасьці — яе прадукцыя не прадаецца і не вывозіцца на ранейшым узроўні. Прырост валавога ўнутранага прадукту (ВУП), які за 9 месяцаў склаў 1,6%, падтрымлівае толькі спажываньне саміх беларусаў. Як паведамляе Белстат, аб'ём раздробнага тавараабароту вырас на 8,2%, грамадзкага харчаваньня на 5,6%, пасажыраабароту на 6,5%.
16 кастрычніка Аляксандар Лукашэнка прызнаў правал трох зь пяці плянавых паказьнікаў у эканоміцы Беларусі: прырост ВУП, аб’ем экспарту, узровень інфляцыі.
Сярод прычынаў ён назваў эканамічны спад у «асноўнага партнэра» Беларусі — Расеі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка прызнаў правал трох зь пяці плянавых паказьнікаў у эканоміцы Беларусі ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Беларусі стала менш быкоў і сьвіней, сярод прычын — рэкордныя падзяжы