Латвія купляе нямецкую сыстэму мінных установак для абароны мяжы зь Беларусьсю і Расеяй

Латыскі памежнік, архіўны здымак

Краіна — суседка Беларусі працягвае ўмацоўваць сваю бясьпеку.

Латвія замовіла ў нямецкага вытворцы зброі дыстанцыйна кіраваную сістэму мінных установак, піша dpa. Рыга ў сераду абвясьціла, што набудзе ў Dynamit Nobel Defence сыстэму Skorpion 2 разам з адпаведнымі процітанкавымі мінамі і іншым абсталяваньнем за 50 мільёнаў эўра.

Угода таксама прадугледжвае навучаньне пэрсаналу.

«Купля сыстэмы мінных установак — стратэгічны крок да ўмацаваньня абароназдольнасьці нашай краіны», — сказаў міністар абароны Латвіі Андрыс Спрудс.

«Гэта важная частка шырэйшага пляну ўмацаваньня бясьпекі і абароны ўсходняй мяжы Латвіі», — дадаў міністар.

Як Эстонія і Літва, Латвія таксама хоча абараніць свае межы з Расеяй і Беларусьсю абарончымі збудаваньнямі і фізычнымі загародамі ад магчымых нападаў. У сытуацыі нападу таксама можна было б усталяваць міны.

Балтыйскія краіны, якія ўваходзяць у ЭЗ і NATO, рэагуюць на вайну Расеі ва Ўкраіне як беспасярэднюю пагрозу сваёй нацыянальнай бясьпецы.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Журналісты высьветлілі, наколькі каштоўная ўласнасьць Расеі і Беларусі ў Латвіі
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Reuters: Як балтыйскія дзяржавы плянуюць масавую эвакуацыю ў выпадку нападу Расеі. ФОТА