Беларускі полк імя Кастуся Каліноўскага (ПКК), які ваюе на баку Украіны, уключаны ў Расеі ў пералік «арганізацый і фізычных асобаў, у дачыненьні да якіх ёсьць зьвесткі аб іх датычнасьці да экстрэмісцкай дзейнасьці альбо тэрарызму».
Адпаведная інфармацыя апублікаваная на сайце Фэдэральнай службы ў фінансавым маніторынгу (Росфінманіторынг).
Пра гэта паведамляе інфармацыйнае агенцтва «Позірк».
Адзначана, што ПКК уключаны ў згаданы сьпіс арганізацый «з уваходнымі ў яго структурнымі падразьдзяленьнямі».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У дачыненьні пяці «каліноўцаў» распачалі спэцыяльнае вядзеньне, сьледзтва вядуць завочнаБатальён імя Кастуся Каліноўскага быў створаны 9 сакавіка 2022 года неўзабаве пасьля пачатку поўнамаштабнай вайны Расеі супраць Украіны. 26 сакавіка таго ж года ён увайшоў у склад Узброеных сілаў Украіны, а 21 траўня 2022 году было абвешчана аб яго трансфармацыі ў полк.
Беларускія ўлады прызналі ПКК спачатку «экстрэмісцкім фармаваньнем», а затым «тэрарыстычнай арганізацыяй».