Адвакат Нікола Канестрыні заявіў, што мае намер абскардзіць пастанову ў Вярхоўным касацыйным судзе Італіі, указаўшы на сур’ёзныя працэсуальныя парушэньні падчас разбору.
Абарона таксама адзначыла, што італьянскі суд парушае прынцып узаемнага даверу паміж краінамі ЭЗ, паколькі не ўлічыў рашэньне польскага суда, які вызваліў іншага падазраванага па справе аб падрывах — грамадзяніна Ўкраіны Ўладзіміра Жураўлёва. Акруговы суд у Варшаве прыняў да ўвагі аргумэнты абароны, якая выказала занепакоенасьць у сувязі з тым, што справа можа мець палітызаваны характар.
Па вэрсіі нямецкіх сьледчых, група з шасьці чалавек арандавала яхту па падробленых дакумэнтах і пры дапамозе глыбакаводнага абсталяваньня ўстанавіла выбуховыя прылады на трох нітках «Паўночных патокаў» 26 верасьня 2022 года.
Генпракуратура ФРГ лічыць, што Кузьняцоў быў адным з каардынатараў апэрацыі. Кузьняцоў абвяргае абвінавачаньні і сьцьвярджае, што ў момант падрыву знаходзіўся на тэрыторыі Ўкраіны.
Кузьняцова затрымалі ў Італіі ў жніўні 2025 года па запыце Нямеччыны.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Польшчы адпусьцілі падазраванага ў падрыве «Паўночнага патоку»