Паведамляецца, што БПЛ цяпер актыўна ўкараняюць у прафэсійную дзейнасьць падатковых органаў: «паставіўшы яго на ўлік, прайшоўшы спэцыяльную падрыхтоўку і атрымаўшы званьне апэратара БЛА, шэраг службовых асоб падатковых органаў атрымалі права кіраваць імі».
Тэлеграм-канал міністэрства па падатках і зборах рапартуе, што з выкарыстаньнем БЛА былі ўстаноўлены факты «аказаньня „за высокім плотам“ паслуг па тэхнічным абслугоўваньні і рамонце аўтамабіляў», «ажыцьцяўленьня розьнічнага гандлю на „стыхійных“ рынках», «аказаньні паслуг па перавозцы пасажыраў фізычнымі асобамі без дзяржаўнай рэгістрацыі».
Паведамляецца, што з дапамогай БЛА ўстаноўлена, што «індывідуальны прадпрымальніца для ажыцьцяўленьня розьнічнага гандлю садавінай прыцягнула чатырох фізычных асоб без заключэньня зь імі працоўных і (або) грамадзянска-прававых дагавораў». У выніку суд аштрафаваў прадпрымальніцу.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Беларусі ўводзяць крымінальную адказнасьць за парушэньне правілаў увозу і карыстаньня бесьпілётнікамі