Джон Коўл, дарадца прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа і спэцыяльны прадстаўнік у пытаньнях Беларусі і Ўкраіны, на сустрэчы зь літоўскім амбасадарам абмеркаваў інцыдэнты з запускам паветраных балёнаў зь Беларусі на літоўскую тэрыторыю.
«Мы салідарныя зь Літвой у сувязі зь нядаўнімі інцыдэнтамі з паветранымі балёнамі. Беларусь павінна перадухіліць падобныя інцыдэнты ў будучыні», — напісаў Джон Коўл на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы Х.
На сустрэчы таксама абмеркавалі намаганьні Дональда Трампа дзеля спыненьні вайны ва Ўкраіне.
За апошні тыдзень з прычыны інцыдэнтаў з залётам аэрастатаў чатыры разы прыпыняў працу Віленскі аэрапорт і адзін раз — аэрапорт у Коўне. У выніку ўлады Літвы вырашылі закрыць на нявызначаны тэрмін апошнія два пункты пропуску, якія дзейнічаюць на мяжы зь Беларусьсю. Канчатковае рашэньне аб тэрміне закрыцьця мяжы ўрад Літвы ўхваліць на пасяджэньні 29 кастрычніка.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Прэзыдэнт Літвы: Да кантрабанды беларускіх цыгарэт датычны КДБ