Гісторыю расказала прэс-служба МУС. Як высьветлілася, усе пацярпелыя пералічвалі сродкі 32-гадовай знаёмай, якая займалася афармленьнем паездак.
Разьлікі адбываліся альбо гатоўкай, альбо шляхам пераказу на яе асабістую банкаўскую карту.
Жанчына, атрымаўшы грошы, не выканала сваіх абавязаньняў перад кліентамі, і замест арганізацыі тураў спыніла зь імі зносіны.
Агулам яна незаконна прысабечыла звыш 50 тыс. рублёў: частку сродкаў выдаткавала на асабістыя патрэбы, а астатнімі грашыма пагашала пазыкі перад папярэднімі кліентамі паводле клясычнай схемы фінансавай піраміды.
Па факце здарэньня сьледчыя распачалі крымінальную справу па артыкуле аб махлярстве, учыненым у асабліва буйным памеры. Вінаватай пагражае да 12 гадоў пазбаўленьня волі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Тайляндзе заявілі, што зьніклая ў М’янме беларуска добраахвотна выехала з краіны