У Вялікай Брытаніі нажавыя раненьні атрымалі 11 пасажыраў цягніка

Экспэрты-крыміналісты ідуць побач зь цягніком, у якім адбыліся нажавыя напады, 2 лістапада 2025 году

Дзевяць зь іх атрымалі цяжкія раненьні, а двое дагэтуль застаюцца ў стане, небясьпечным для жыцьця, перадае BBC.

Напад адбыўся суботнім вечарам у цягніку з Донкастэру ў Лёндан.

Паліцыя затрымала двух брытанцаў 32 і 35 гадоў.

Раскіданыя рэчы, што засталіся на станцыі Гантынгдан, дзе экстрана спыніўся цягнік пасьля паведамленьня пра сэрыю нападаў з нажом, 2 лістапада 2025 году

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Трамп прыгразіў увесьці войскі ў Нігерыю, калі там ня спыняцца забойствы хрысьціян