Пасольствы Вялікай Брытаніі, Нямеччыны, Латвіі, Літвы, Польшчы, Швэцыі і прадстаўніцтва Эўразьвязу ў Беларусі заклікалі ўлады вызваліць беларускіх журналістаў, якія застаюцца за кратамі.
Пра гэта гаворыцца ў сумеснай заяве, апублікаванай дыпляматычнымі місіямі з нагоды Міжнароднага дня барацьбы зь беспакаранасьцю за злачынствы супраць журналістаў, які адзначаецца 2 лістапада.
«Сёньня Міжнародны дзень барацьбы зь беспакаранасьцю за злачынствы супраць журналістаў. У Беларусі як мінімум 24 журналісты знаходзяцца ў несправядлівым зьняволеньні.
Многія іншыя жывуць у выгнаньні. Рэпрэсіі супраць журналістаў парушаюць міжнародныя абавязацельствы Беларусі. Мы заклікаем да іх вызваленьня», — гаворыцца ў заяве, апублікаванай на старонках пасольстваў у сацыяльных сетках.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Арганізацыя Justice for Journalists апублікавала даклад пра зьняволеных журналістаў, у тым ліку беларускіх ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: За кратамі, бо журналісты