У кастрычніку за ўдзел у дваровых чатах асудзілі дзевяць жыхароў Ваўкавыску і сем — Смаргоні, паведаміла «Вясна».
У Смаргоні выракі абвесьцілі 14 кастрычніка.
Так званай «хатняй хіміяй» пакаралі толькі Любоў Валюк, якая мае анкалягічнае захворваньне. Яе асудзілі на 3 гады абмежаваньня волі і штраф у 21 тысячу рублёў.
Астатніх пакаралі двума з паловай гадамі зьняволеньня і штрафамі 33 600 рублёў кожнага:
- Марэту Валюк,
 - Уладзіміра Каўлоўскага,
 - Сьвятлану Кашкель,
 - Вольгу Міроненка,
 - Маргарыту Навумаву,
 - Натальлю Пупкевіч.
 
Пры канцы кастрычніка гэткія ж прысуды — 2,5 году калёніі з штрафам 33 6000 рублёў вынес ваўкавыскі суд —
- Ірыне Дабрыновіч,
 - Алене Жукавай,
 - Вользе Пракопчык,
 - Віктару Турчэніку,
 - Людміле Шрубок,
 - Ліліі Юруць.
 - Натальлю Краўчук асудзілі на 2 гады і 8 месяцаў.
 - Ільлю Ходаса — на 2 гады і 9 месяцаў.
 - Віталя Цынкеля — на 2 гады і 10 месяцаў.
 
Год таму па ўсёй Беларусі пракацілася хваля затрыманьняў у «справе дваровых чатаў».
Паводле праваабаронцаў, затрыманых абвінавачвалі ў
- садзейнічаньні экстрэмісцкай дзейнасьці (арт. 361-4) і
 - змове з мэтай захопу ўлады (арт. 357).
 
Праваабаронцы ведаюць пра 34 фігурантаў справы «дваровых чатаў», але насамрэч іх, імаверна, больш.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 3 лістапада: вырак гомельскаму пастару пакінулі бязь зьменаў