Белстат апублікаваў вынікі разьвіцьця эканомікі Беларусі за тры кварталы 2025 году.
Інфляцыя за тры кварталы склала 5,8%, але асноўныя прадукты харчаваньня і паслугі даражэюць значна хутчэй.
Як паведаміў Белстат, сьвініна і ялавічына падаражэлі на 11%, рыба і морапрадукты — на 10%, селядзец на 24%, малако на 9,4%, сьмятана на 7,3%, сыр на 6,1%, грэчка на 8%, а ячныя крупы — на 11%.
У сувязі зь няўродам унутры краіны і за мяжой уражвае рост цэн на яблыкі — на 67%, каву — на 27%, шакаляд — на 23%. Хутчэй за інфляцыю даражэў бэнзін — прырост на 6,7%.
Даражэлі і штодзённыя паслугі: гарадзкі транспарт на 12%, водазабесьпячэньне на 20%, электраэнэргія на 12%.
Даражэлі ня ўсе прадукты. Цэны на яйкі, цукар, бульбу засталіся на леташнім узроўні, а рыс, капуста, сьвежыя агуркі й памідоры, бананы, як сьведчыць Белстат, нават патаньнелі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка зацьвердзіў прагноз на 2026 год: рост ВУП на 2,8% і рэальных даходаў на 4,8%