Партыю, якая выступае за скарачэньне падтрымкі Ўкраіны, узначальвае мільярдэр, сельскагаспадарчы магнат і былы прэм’ер-міністар краіны Андрэй Бабіш.
- Кіруючая праўкраінская кааліцыя «Разам» (SPOLU) атрымала 23%,
- цэнтрысцкая партыя «Старасты і незалежныя» (Starostové a nezávislí) — 11%,
- праэўрапейская Чэская пірацкая партыя — амаль 9%,
- вельмі правая «Свабода і прамая дэмакратыя» (SPD) — 7,8%,
- правапапулісцкая партыя «Аўтамабілісты для сябе» займае апошняе месца з тых, хто праходзіць у парлямэнт, з 6,8%.
SPD, якую ўзначальвае вэтэран чэскай палітыкі Томіа Акамура, выказвае адкрытую незадаволенасьць колькасьцю ўкраінскіх бежанцаў у Чэхіі і дапамогай, якую Прага аказвае Кіеву ў вайне з Расеяй. Партыя Бабіша ўстрымліваецца ад адкрыта ксэнафобскіх выказваньняў; яе можна параўнаць з кіруючымі ў Вугоршчыне «Фідэс» Віктара Орбана і «Курсам» Робэрта Фіца ў Славакіі.
ANO не набірае большасьці ў парлямэнце, партыі давядзецца фарміраваць кааліцыю з іншымі палітычнымі сіламі. Працаваць з кааліцаяй SPOLU Пятра Фіялы партыя ANO не гатовая (як, зрэшты, і Фіяла — з ANO), найбольш верагодныя партнэры Бабіша — вельмі правыя «Свабода і прамая дэмакратыя» і «Аўтамабілісты для сябе». Раней падобныя палітычныя сілы ніколі не ўдзельнічалі ва ўрадзе. Адзін з магчымых сцэнарыяў — стварэньне ўраду меншасьці.
Новы ўрад Чэхіі, хутчэй за ўсё, зойме эўраскептычную і антыбрусэльскую пазыцыю, урэжа або спыніць дапамогу Ўкраіне і зробіць больш жорсткай міграцыйную палітыку (пры і так амаль адсутнай міграцыі).
Форум