Вайсковае ведамства пачало вучэньні ў мабілізацыйнай гатоўнасьці. Яны пройдуць 7–10 кастрычніка. Кіраваць манэўрамі будуць старшыні аблвыканкамаў.
«Мэта заняткаў — удасканаленьне зладжанасьці дзеяньняў работнікаў мясцовых органаў кіраваньня і арганізацыяў у ходзе фармаваньня тэрытарыяльных войскаў і аддзелаў народнага апалчэньня», — растлумачылі ў міністэрстве.
Ува ўсіх раёнах пройдуць тэарэтычныя і практычныя захады. Ведамства надасьць увагу рыхтаваньню службовых асобаў выканкамаў, вайсковых камісарыятаў, арганізацыяў, а таксама вайсковаабавязаных у пытаньнях фармаваньня тэрытарыяльных войскаў.
Форум