Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі найчасьцей падрабляюць даляры і радзей — беларускія рублі


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

У беларускіх банках з пачатку году выявілі 278 падробленых грашовых знакаў — 277 банкнотаў і адну манэту.

Як паведаміла дзяржаўнае агенцтва «Мінск-Навіны» з спасылкай на прэсавую службу Нацыянальнага банку Беларусі, асноўную частку ўсіх фальшывых купюр складаюць даляры (89,9 %), расейскія рублі (6,1 %) і эўра (3,6 %). Падробленыя беларускія рублі склалі ўсяго 0,4 %.

«У параўнаньні з першым паўгодзьдзем 2024 году колькасьць выяўленых фальшывак наміналам 100 даляраў зьменшылася на 21,1 % (да 180 падробак), 50 даляраў — павялічылася ў 2,2 раза (да 68 падробак», — адзначылі ў прэсавай службе НБУ.

Больш за 56 % падробленых грашовых знакаў знайшлі ў Менску, а ў вобласьцях — 5,4–10,4 %. Фальшывыя купюры выключылі з абарачэньня ў 36 населеных пунктаў.

Колькасьць падробленых банкнот наміналам у 50 эўра зьменшылася на 53,8 %.

Фальшывыя выявілі сярод банкнотаў наміналам 20 беларускіх рублёў узору 2009 году. Яе выявілі без імітацыі элемэнтаў абароны.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG