У Франкфурце-на-Майне адкрылася Міжнародная кніжная выстава. У другі ад 2022 году на выставе зьявіўся стэнд расейскага выдавецтва «Эксмо». Гэта адно з найбуйнейшых выдавецтваў Расеі, якое друкуе штогод 80 млн асобнікаў і займае 25% расейскага рынку кнігавыданьня.
Украінскае выданьне «Читомо» заўважыла стэнд кампаніі на выставе. Пры гэтым з 2022 году арганізатары Франкфурцкага кніжнага кірмашу не супрацоўнічаюць з расейскімі дзяржаўнымі структурамі і адпаведна адмаўляюць ім ва ўдзеле ў мерапрыемстве. Ужо чацьверты год запар сярод экспанэнтаў няма ніводнага нацыянальнага стэнду Расеі.
У 2024 годзе ўкраінскія выдаўцы ад імя Украінскай асацыяцыі выдаўцоў кніг правялі пратэст каля стэнду «Эксмо», заклікаючы арганізатараў забараніць удзел расейскіх выдаўцоў у Франкфурце. Пры гэтым ва Ўкраіне нацыянальныя абмежаваньні супраць расейскіх выдавецтваў скончыліся яшчэ ў сакавіку 2022 году, і ўлады іх не падоўжылі.
Летась кіраўнік у камунікацыяй Франкфурцкага кніжнага кірмашу Торстэн Казімір зазначаў, што праз агрэсію Расеі супраць Украіны расейскі нацыянальны стэнд на Frankfurter Buchmesse рэгістраваць ня будуць. Пры гэтым дазваляецца ўдзел асобных расейскіх выдавецтваў у кірмашы, пры гэтым нямецкі бок гатовы правяраць кнігі на прадмет таго, ці ня маюць яны забароненага заканадаўствам Нямеччыны зьместу.
Сёлета фармальна расейскіх выдавецтваў стала менш: акрамя «Эксмо», у Расеі зарэгістраваныя два выдавецтвы — A Walk through History та Phoenix Publishing House. Аднак прыватных выдавецтваў, якія «зьмянілі рэгістрацыю», або новых, заснаваных расейцамі за мяжой, значна больш, працягвае Читомо. Напрыклад, Holy Trinity Publications з ЗША «распаўсюджвае тысячагадовую спадчыну праваслаўнай Русі», а выдавецтва «Самокат» цяпер мае альтэрнатыўную назву — SamTam Books і базуецца ў Швайцарыі.
«Эксмо» — адно з найбуйнейшых выдавецтваў Расеі. Яго кнігі неаднаразова забараняліся да ўвозу ва Ўкраіну з-за прарасейскай прапаганды і антыўкраінскага зьместу, у прыватнасьці, кніг з прапагандай «расейскага сьвету», выкарыстаньнем выявы георгіеўскай стужкі, праслаўленьнем сілавікоў Расеі і г. д. Агулам у сьпіс антыўкраінскіх выданьняў трапіла 51 кніга выдавецтва (па стане на красавік 2022 году гэта ⅕ спісу).
Беларускія імпрэзы ў Франкфурце
Але выстава мае шмат павільёнаў і кнігі на мностве моваў. Ёсьць сярод іх і беларускія выданьні. Двойчы ў час кірмашу, 15 кастрычніка, а 18:30 і 16 кастрычніка, а 12:30 пройдуць прэзэнтацыі нямецкага перакладу кнігі «Папяровы голем» Альгерда Бахарэвіча з удзелам перакладчыцы Магдалены Фогт. Першая зь іх адбудзецца ў Haus am Dom, Open Books, Domplatz 3, а другая на Frankfurter Buchmesse 2025, Halle 3.1/C105, піша bellit.info.
19 кастрычніка на Frankfurter Buchmesse 2025, Leseinsel der Unabhängigen, а 13-й гадзіне пройдзе прэзэнтацыя новай кнігі Юліі Цімафеевай «рэжу гісторыю сабой/Ich zerschneide die Geschichte». З удзелам перакладчыцы кнігі Тыны Вюншман.
На кірмашы прадстаўленыя такія беларускія выдавецтвы, як «Скарына», «Czabor», «Мяне няма», «Gutenberg Publisher».
Арганізатар беларускага стэнду — Інстытут беларускай кнігі.
Форум