Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Арганізатары новай прэміі «Голас пакаленьня свабоды» назвалі ляўрэатаў 2025 году


Прэмія «Голас пакаленьня свабоды»
Прэмія «Голас пакаленьня свабоды»

Абраныя ляўрэаты прэміі «Голас пакаленьня свабоды» для выбітных беларусаў у выгнаньні, якім больш за 60 гадоў.

Прэмію заснаваў у 2025 годзе Беларускі ПЭН у партнэрстве з Праваабарончым цэнтрам «Вясна», Беларускай асацыяцыяй журналістаў, Прэс-клюбам Беларусь і Фондам «Свабодная прэса для Ўсходняй Эўропы».

Яе мэта — ушанаваньне выбітных асобаў беларускай праваабарончай, літаратарскай і журналісцкай супольнасьці ва ўзросьце 60+, якія пасьля 2020 году мусілі пакінуць Беларусь празь перасьлед і працягваюць працу па-за межамі краіны ў Польшчы, Чэхіі або Літве.

Прэмія ўключае грашовую ўзнагароду і публікацыю матэрыялаў пра ляўрэатаў у зборніку, які будзе прэзэнтаваны ў лістападзе 2025 году.

Ляўрэаты прэміі «Голас пакаленьня свабоды» — 2025:

  • Зоя Белахвосьцік
  • Генадзь Верацінскі
  • Уладзімер Вялічкін
  • Аляксандар Гарцуеў
  • Алег Грузьдзіловіч
  • Натальля Дуліна
  • Максім Жбанкоў
  • Андрэй Завадзкі
  • Аляксандар Капуцкі
  • Валер Карбалевіч
  • Аляксандар Класкоўскі
  • Зося Кустава
  • Любоў Лунёва
  • Віктар Марчук
  • Тамара Мацкевіч
  • Уладзімер Мацкевіч
  • Ірына Сухій
  • Сяргей Сыс

Тацяна Нядбай зь Беларускага ПЭНу заявіла, што ўнёсак гэтых людзей у беларускую культуру, разьвіцьцё грамадзянскай супольнасьці і абарону правоў чалавека — бясспрэчны, глыбокі і натхняльны:

«Арганізатары прэміі выказваюць шчырую падзяку ляўрэатам за нязломнасьць, вернасьць каштоўнасьцям і нястомную працу дзеля вольнай, справядлівай і годнай Беларусі».

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Марына Золатава
XS
SM
MD
LG