Урадавае агенцтва паведаміла, што пажар тушаць. Завод належыць кампаніі MOL. Пазьней кампанія ў камэнтары Euronews заявіла, што пажар удалося патушыць.
Паведамляецца, што пажар пачаўся пасьля выбуху на Дунайскім нафтаперапрацоўчым заводзе ў Сазаламбаце. Улады заявілі, што пацярпелых няма, як няма й пагрозы для навакольных населеных пунктаў. Дакладная прычына аварыі ўсё яшчэ высьвятляецца.
У кампаніі запэўнілі грамадзкасьць, што пастаўкі паліва ў Вугоршчыну не перарываюцца.
«З-за рамонтных работ на НПЗ чакаецца далейшае павелічэньне колькасьці ўзгараньняў і задымленьня», — дадалі ў кампаніі.
СМІ адзначалі, што НПЗ, які ёсьць найбуйнейшым нафтаперапрацоўчым заводам Вугоршчыны, атрымлівае сыравіну з Расеі па трубаправодзе Баратсаг.
Раней прэм’ер-міністар Вугоршчыны Віктар Орбан заявіў, што яго краіна будзе працягваць купляць расейскую нафту, нягледзячы на заклікі ЗША. У Будапэшце гэта апраўдваюць «адсутнасьцю альтэрнатывы».
Форум