Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі з 2026 году ўводзяць абавязковае маркаваньне ювэлірных вырабаў


Ювэлірныя вырабы, ілюстрацыйны здымак
Ювэлірныя вырабы, ілюстрацыйны здымак

У аўторак, 21 кастрычніка, Аляксандар Лукашэнка падпісаў указ «Аб маркаваньні ювэлірных і іншых вырабаў». Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал «Пул першага».

З 1 студзеня 2026 году ў Беларусі ўводзіцца абавязковае маркаваньне ювэлірных вырабаў з дапамогай сродкаў ідэнтыфікацыі. Як сказана ў камэнтары да закону, дакумэнт прынялі «дзеля забесьпячэньня законнасьці абарачэньня такіх вырабаў».

Так, маркаваць будуць ювэлірныя і іншыя вырабы (за выняткам індывідуальных заказаў) пры іх вырабе, увозе на тэрыторыю Беларусі для продажу і ў краіны, зь якімі падпісаныя пагадненьні аб узаемным прызнаньні сродкаў ідэнтыфікацыі.

Вызначаны і пералік ювэлірных вырабаў, абарачэньне якіх дапускаецца без маркаваньня, а таксама спосабы маркаваньня.

Указ акрэсьлівае новыя падыходы да рэгуляваньня галіны абарачэньня ювэлірных вырабаў, кантроль законнасьці іх абарачэньня ад вырабу (увозу) да рэалізацыі, якія спрыяюць абароне спажыўцоў ад нядобрасумленных прадаўцоў.

Пілётны праект у маркаваньні ювэлірных вырабаў пачаўся ў Беларусі ў верасьні 2019 году. За больш як пяць гадоў яго неаднаразова падаўжалі. Папярэдні раз гэта рабілі ў жніўні 2025 году. Тады паведамлялася, што пілётны праект працягнецца да 30 чэрвеня 2026 году.

Акрамя таго, таксама 21 кастрычніка Аляксандар Лукашэнка ўхваліў у якасьці асновы для правядзеньня перамоваў праект пагадненьня паміж урадамі Беларусі і Расеі аб супрацы ў галіне дзейнасьці з каштоўнымі мэталамі, каштоўнымі камянямі і вырабамі зь іх.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Марына Золатава
XS
SM
MD
LG