Яго пакаралі 21 годам пазбаўленьня волі, паведамляе Reuters. Працэс у спэцыяльным крымінальным судзе гораду Банска-Быстрыца пачаўся ў ліпені. Вырак можа быць абскарджаны ў Вярхоўным судзе Славаччыны.
У 2024 годзе 72-гадовы Юрай Цінтула пяць разоў стрэліў у Робэрта Фіцу з адлегласьці, крыху большай за адзін мэтар, калі прэмʼер-міністар вітаў людзей у славацкім горадзе Гандлаве. Фіца атрымаў чатыры агнястрэльныя раненьні ў жывот, сьцягно, руку і ступню.
Замах на Робэрта Фіцу быў учынены 15 траўня пасьля выязнога пасяджэньня ўраду ў Гандлаве. Першы час пасьля інцыдэнту былі сумневы, ці выжыве паранены прэмʼер.
Юрай Цінтула на допыце сьцьвярджаў, што хацеў не забіць Фіцу, а толькі «нашкодзіць яго здароўю», каб той ня змог далей праводзіць палітыку, зь якою Цінтула ня згодны, у тым ліку і ў пытаньні вайны Расеі з Украінай.