Упершыню ў гісторыі краіны гэтую пасаду зойме жанчына. За Санаэ Такаіці прагаласавалі 237 дэпутатаў. Яе апанэнт лідэр Канстытуцыйна-дэмакратычнай партыі Японіі Ёсіхіка Нода набраў 149 галасоў.
64-гадовай Такаіці зараз трэба будзе сфармаваць кааліцыйны ўрад з Партыяй адраджэньня Японіі.
У пачатку кастрычніка Такаіці абралі старшынёй Лібэральна-дэмакратычнай партыі. Гэтыя выбары адбыліся пасьля таго, як прэмʼер-міністар Шыгеру Ішыба абʼявіў аб сваёй адстаўцы праз год пасьля знаходжаньня на пасадзе. Як адзначае The Guardian, абраньне ўмеранага палітыка Ішыбы выклікала незадаволенасьць правых у яго партыі. Такаіці зьяўляецца адным з самых кансэрватыўных сябраў партыі.
Лібэральна-дэмакратычная партыя — найбуйнейшая ў Японіі. Зь невялікімі перапынкамі яна знаходзіцца ва ўладзе з моманту свайго заснаваньня ў 1955 годзе. У мінулым годзе лібэрал-дэмакраты страцілі большасьць у ніжняй палаце, аднак змаглі застацца ва ўладзе пры дапамозе партнэраў па кааліцыі.
Форум