23 верасьня міністар унутраных спраў і адміністрацыі Польшчы Марцін Кервіньскі падпісаў распараджэньне пра вяртаньне памежнага руху паміж Польшчай і Беларусьсю.
Рух на мяжы прыпыняўся ў сувязі з вучэньнямі «Захад-2025», якія праходзілі на беларускай тэрыторыі пры ўдзеле расейскіх войскаў. Ён быў прыпынены 12 верасьня, вучэньні скончыліся 16 верасьня.
Памежны рух паміж Польшчай і Беларусьсю быў адноўлены 25 верасьня. 18 верасьня, пасьля завяршэньня вучэньняў «Захад-2025» міністар замежных справаў Польшчы Радаслаў Сікорскі заявіў: «Каб мяжа была адкрытай, там ня могуць бясчынстваваць нейкія групы псэўдаўцекачоў, якіх прапіхвае Лукашэнка».
За першыя 22 дні верасьня колькасьці выпадкаў нелегальнага перасячэньня мяжы Польшчы з боку Беларусі склала 2021 чалавек. Гэта вынікае з дадзеных памежнай службы Польшчы, якія публікуюцца ў акаунце ведамства ў сетцы Х.
За першыя 22 дні кастрычніка паводле той жа крыніцы паток нелегальнай міграцыі зьменшыўся ў параўнаньні зь верасьнем і склаў 1730 (зьмяншэньне на 291 чалавека).
Складана сказаць, ці стала гэтая зьмяншэньне патоку нелегальнай міграцыі вынікам сьвядомага рашэньня беларускіх уладаў ці вынікам натуральных ваганьняў. Паводле польскай памежнай службы, за першыя 22 дні жніўня 2025 году было зафіксавана прынамсі 3360 выпадкаў незаконнага парушэньня польскай мяжы з боку Беларусі — больш, чым у верасьні.
Вывучэньне дынамікі патоку нелегальнай міграцыі паказвае, што ў 2023-2025 гадах яна характарызавалася выразнай сэзоннасьцю: паток павялічваўся з пачатку году, дасягаў піку летам і зьніжаўся ў апошнія месяцы году. Ня выключана, што зьмяншэньне патоку ў кастрычніку ў параўнаньні зь верасьнем — вынік гэтай тэндэнцыі.
Колькасьць зафіксаваных спробаў нелегальнага перасячэньня мяжы Беларусі з Польшчай, 2022-2025
Крыніцы: маніторынгі міграцыі інфармацыйнага агенцтва «Позірк» і старшага дасьледчыка Цэнтру новых ідэяў Генадзя Коршунава, аккаўнт у сацсетцы Х Памежнай службы Польшчы
Форум