Сёньня ён апублікаваў першы пасьля доўгага перапынку пост у сацыяльных сетках, паведаміла выданьне «Белорусы и рынок».
Канстанціна Залатых затрымалі ў траўні 2022 году і ў красавіку 2023-га асудзілі на 4 гады калёніі паводле абвінавачаньняў у
- абразе Лукашэнкі,
- зьнявазе прадстаўніка ўлады,
- распальваньні варожасьці,
- перавышэньні службовых паўнамоцтваў.
У ліпені 2023 году яго ўнесьлі ў сьпісы «тэрарыстаў» і «экстрэмістаў».
У тым жа месяцы яго адправілі ў Наваполацкую калёнію.
Ён цалкам адбыў прызначаны яму тэрмін.
Паводле Беларускай асацыяцыі журналістаў, цяпер у зьняволеньні застаюцца 28 прадстаўнікоў СМІ.
Форум